Калі вы хочаце адчуваць сябе больш упэўнена ў міжнародным юрыдычным асяроддзі, працаваць з англамоўнымі прававымі крыніцамі і актыўна развіваць юрыдычную англійскую мову праз абмеркаванні і практыку – гэты курс для вас.
Мы запрашаем студэнтаў юрыдычных спецыяльнасцей, юрыстаў, дзяржаўных служачых і суддзяў з узроўнем англійскай мовы B2 і вышэй, якія хочуць:
✦ пашырыць слоўнікавы запас юрыдычнай англійскай мовы;
✦ навучыцца арыентавацца ў англамоўных прававых крыніцах (судовыя рашэнні, юрыдычныя часопісы);
✦ палепшыць навыкі вуснай юрыдычнай аргументацыі;
✦ развіць уменне складаць юрыдычныя дакументы і прафесійную перапіску;
✦ практыкаваць тлумачэнне беларускай прававой сістэмы міжнароднай аўдыторыі.
Пра курс
The Legal English Course – гэта серыя інтэрактыўных практыка-арыентаваных воркшопаў з жывымі дыскусіямі, прыкладнымі заданнямі і магчымасцю параўноўваць прававыя нормы і юрыдычную культуру Беларусі з сістэмай амерыканскага агульнага права.
Курс накіраваны на развіццё навыкаў Legal English, актуальных для публічнага права, але таксама прымянімых у юрыдычных даследаваннях і прафесійнай практыцы. Удзельнікі будуць працаваць над:
- падрыхтоўкай юрыдычных і працэсуальных дакументаў (briefs, memos, motions);
- засваеннем лексікі і правілаў акадэмічнага юрыдычнага пісьма;
- развіццём навыкаў oral advocacy і courtroom language;
- стратэгіямі працы з англамоўнымі прававымі крыніцамі і судовай практыкай.
Ключавыя тэмы курса ўключаюць:
- структуру і практычнае функцыянаванне амерыканскай прававой сістэмы, у тым ліку judicial review і ролю Вярхоўнага суда ЗША;
- лексыку і інтэрпрэтацыю Канстытуцыі ЗША;
- фундаментальныя правы і іх судовую абарону (freedom of speech, due process);
- анлайн-юрыдычныя даследаванні;
- аргументацыю справы ў амерыканскім судзе;
- сучасныя выклікі публічнага права ЗША і параўнальныя прававыя падыходы.
Праграма адказвае актуальнай патрэбе беларускіх юрыдычных спецыялістаў у доступе да ведаў міжнароднага ўзроўню і развіцці навыкаў працы ў глабальным прававым асяроддзі.
Курс правядзе Даниэль Капретці – экспертка па Legal English з досведам працы ў 15 краінах. Выпускніца юрыдычнай школы Syracuse University (з адзнакай), выкладала юрыдычную англійскую мову ў Універсітэце Аўгсбурга (Германія), працавала з юрыстамі, суддзямі і дзяржаўнымі служачымі. Даниэль высока цэніць актыўны ўдзел, дыскусіі і абмен досведам, у тым ліку з апорай на беларускую прававую практыку.
Фармат і расклад
- Анлайн (Zoom)
- Першае занятак: 12 студзеня 2026, 19:00–20:30 (мінскі час)
- Працягласць занятку: 1,5 гадзіны
- Працягласць курса: 10 тыдняў
Адбор і тэсціраванне
Адбор удзельнікаў праводзіцца на падставе матывацыі.
Для тых, хто пройдзе адбор, прадугледжаны placement test на ўзровень англійскай мовы, які неабходна прайсці з 8 па 12 студзеня 2026 года.Падаць заяўку
Колькасць месцаў абмежаваная, адбор конкурсны.


Пакінуць адказ