Дата: 23 ліпеня (аўторак)
Час: 18:30 (па мінскім часе)
Фармат: анлайн (Zoom)
Мова сустрэчы: англійская
Запрашаем на летні выпуск размоўнага клуба з Тайлер Мерген. Сустрэча будзе прысвечана кнігам, якія асабліва прыемна чытаць летам – у адпачынку, у парку ці на верандзе.
Тайлер падзеліцца сваімі ўлюбёнымі кнігамі, а таксама распавядзе пра творы, якія карыстаюцца папулярнасцю сярод амерыканскіх чытачоў у летні перыяд. Сярод іх – рамантычныя гісторыі, захапляльныя дэтэктывы і класіка, у тым ліку «Анёл для сястры» Джодзі Піколт, «Жонка падарожніка ў часе» Одры Ніфэнэгер і «Забіць перасмешніка» Харпер Лі.
Мы таксама будзем рады пачуць і вашы рэкамендацыі – раскажыце, што чытаеце гэтым летам і якія кнігі вас уразілі.
Спікерка: Тайлер Мерген – студэнтка амерыканскага ўніверсітэта і стажорка Дзяржаўнага дэпартамента ЗША ў Belarus Affairs Unit (BAU).
Гэта выдатная магчымасць папрактыкавацца ў англійскай мове ў сяброўскай і нязмушанай атмасферы, а таксама знайсці ідэі для новага чытання.
Пакінуць адказ