Адкрыты набор на бясплатны анлайн-курс Legal English

Калі вы хочаце адчуваць сябе больш упэўнена ў міжнародным юрыдычным асяроддзі, працаваць з англамоўнымі прававымі крыніцамі і актыўна развіваць юрыдычную англійскую мову праз абмеркаванні і практыку – гэты курс для вас.

Мы запрашаем студэнтаў юрыдычных спецыяльнасцей, юрыстаў, дзяржаўных служачых і суддзяў з узроўнем англійскай мовы B2 і вышэй, якія хочуць:

✦ пашырыць слоўнікавы запас юрыдычнай англійскай мовы;
✦ навучыцца арыентавацца ў англамоўных прававых крыніцах (судовыя рашэнні, юрыдычныя часопісы);
✦ палепшыць навыкі вуснай юрыдычнай аргументацыі;
✦ развіць уменне складаць юрыдычныя дакументы і прафесійную перапіску;
✦ практыкаваць тлумачэнне беларускай прававой сістэмы міжнароднай аўдыторыі.

Пра курс
The Legal English Course – гэта серыя інтэрактыўных практыка-арыентаваных воркшопаў з жывымі дыскусіямі, прыкладнымі заданнямі і магчымасцю параўноўваць прававыя нормы і юрыдычную культуру Беларусі з сістэмай амерыканскага агульнага права.

Курс накіраваны на развіццё навыкаў Legal English, актуальных для публічнага права, але таксама прымянімых у юрыдычных даследаваннях і прафесійнай практыцы. Удзельнікі будуць працаваць над:

  • падрыхтоўкай юрыдычных і працэсуальных дакументаў (briefs, memos, motions);
  • засваеннем лексікі і правілаў акадэмічнага юрыдычнага пісьма;
  • развіццём навыкаў oral advocacy і courtroom language;
  • стратэгіямі працы з англамоўнымі прававымі крыніцамі і судовай практыкай.

Ключавыя тэмы курса ўключаюць:

  • структуру і практычнае функцыянаванне амерыканскай прававой сістэмы, у тым ліку judicial review і ролю Вярхоўнага суда ЗША;
  • лексыку і інтэрпрэтацыю Канстытуцыі ЗША;
  • фундаментальныя правы і іх судовую абарону (freedom of speech, due process);
  • анлайн-юрыдычныя даследаванні;
  • аргументацыю справы ў амерыканскім судзе;
  • сучасныя выклікі публічнага права ЗША і параўнальныя прававыя падыходы.

Праграма адказвае актуальнай патрэбе беларускіх юрыдычных спецыялістаў у доступе да ведаў міжнароднага ўзроўню і развіцці навыкаў працы ў глабальным прававым асяроддзі.

Курс правядзе Даниэль Капретці – экспертка па Legal English з досведам працы ў 15 краінах. Выпускніца юрыдычнай школы Syracuse University (з адзнакай), выкладала юрыдычную англійскую мову ў Універсітэце Аўгсбурга (Германія), працавала з юрыстамі, суддзямі і дзяржаўнымі служачымі. Даниэль высока цэніць актыўны ўдзел, дыскусіі і абмен досведам, у тым ліку з апорай на беларускую прававую практыку.

Фармат і расклад

  • Анлайн (Zoom)
  • Першае занятак: 12 студзеня 2026, 19:00–20:30 (мінскі час)
  • Працягласць занятку: 1,5 гадзіны
  • Працягласць курса: 10 тыдняў

Адбор і тэсціраванне
Адбор удзельнікаў праводзіцца на падставе матывацыі.
Для тых, хто пройдзе адбор, прадугледжаны placement test на ўзровень англійскай мовы, які неабходна прайсці з 8 па 12 студзеня 2026 года.Падаць заяўку

Колькасць месцаў абмежаваная, адбор конкурсны.

Comments

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *