American Center Minsk запускае новую серыю анлайн-сустрэч – Finance & Economics Club. Гэта цыкл з сямі інтэрактыўных сесій, прысвечаных ключавым тэмам у сферы фінансаў і эканомікі.
У межах курса ўдзельнікі разгледзяць:
- асабістыя фінансы
- фінансавую справаздачнасць
- карпаратыўныя інвестыцыі і фандрайзінг
- асновы інвеставання
- фінтэх
- міжнародную эканоміку
Фармат сустрэч практычны і арыентаваны на прымяненне ведаў: міні-лекцыі, разбор кейсаў, практыкаванні, абмеркаванні і камандная праца.
Мова правядзення – англійская.
Расклад
- 3 сустрэчы адбудуцца ў снежні (15-17 снежня)
- 4 сустрэчы пройдуць у студзені (даты будуць абвешчаныя дадаткова)
Можна далучыцца да асобных сесій або прайсці ўвесь курс цалкам. Папярэднія веды не патрабуюцца – праграма падыходзіць усім, хто хоча разабрацца ў фінансах і пачаць прымяняць атрыманыя веды на практыцы.
На фінальнай, сёмай сустрэчы ўдзельнікі змогуць прадставіць уласную праектную ідэю і паспрабаваць сябе ў ролі аналітыка або прадпрымальніка.
Спікеры курса
- Весняна – праходзіла стажыроўку ў фінтэх-кампаніях Rove і Stripe, займалася эканамічнымі даследаваннямі, прызёр міжнародных эканамічных алімпіяд.
- Хазратбек – працаваў з фінтэх-мадэлямі, удзельнічаў у даследаваннях інвестыцыйна-банкаўскіх мадэляў, шматразовы прызёр Economics Olympiad.
- Райхона – праходзіла стажыроўку ў Finprofit, запусціла ўласны праект па фінансавай граматнасці.
- Азиз – даследаваў узровень фінансавай граматнасці ва Узбекістане, развіваў навыкі бізнес-аналітыкі і працы з Excel.
Праграма арыентавана на студэнтаў і старшакласнікаў, але таксама будзе карысная маладым спецыялістам. Удзельнікам маладзейшым за 18 гадоў неабходна падаць пісьмовы дазвол ад бацькоў (па пытаннях афармлення: [email protected]).


Пакінуць адказ