Марыце вучыцца, развівацца ці будаваць міжнародную кар’еру? Злучаныя Штаты Амерыкі прапануюць шырокі выбар адукацыйных і прафесійных праграм для школьнікаў, студэнтаў, спецыялістаў і прадпрымальнікаў з Беларусі.
Запрашаем на анлайн-прэзентацыю, дзе эксперт па амерыканскай адукацыі Віктар Хоцім раскажа, як трапіць у ЗША па цалкам фінансаваных праграмах.
Падчас сустрэчы вы даведаецеся:
- Пра актуальныя праграмы абмену, грантаў і стажыровак
- Як паступіць у амерыканскія ўніверсітэты: бакалаўрыят, магістратура, аспірантура
- Якія рэсурсы і кансультацыі прапануе EducationUSA для падрыхтоўкі да паступлення
- Рэальныя гісторыі беларусаў, якія ўжо вучацца і працуюць у ЗША
- Атрымаеце адказы на свае пытанні
Звярніце ўвагу: Шматлікія праграмы пакрываюць усе выдаткі – навучанне, пералёт, пражыванне і медыцынскую страхоўку.
Хто можа ўдзельнічаць:
- Старшакласнікі і іх бацькі
- Студэнты і выпускнікі
- Маладыя спецыялісты і вопытныя прафесіяналы
- Прадстаўнікі недзяржаўных арганізацый, прадпрымальнікі, актывісты
- Усе, хто цікавіцца адукацыяй або прафесійным досведам у ЗША
Дата: 30 ліпеня
Час: 17:00 (па мінскім часе)
Фармат: анлайн, платформа Zoom
Рэгістрацыя
Далучайцеся да сустрэчы і даведайцеся, як пачаць шлях да навучання або стажыроўкі ў ЗША. Распавядзіце сябрам, для каго гэта можа быць карысна!
Пакінуць адказ